Пра пасольства
У 2000 годзе Швецыя адчынiла ганаровае консульства ў Мiнску, а ў лістападзе 2003 года пашырыла сваю прысутнасць офісам, адкрыўшы Аддзяленне ў Мiнску Пасольства Швецыi ў Маскве з адным шведскім дыпламатам. У снежні 2007 года ўрад прыняў рашэнне аб ператварэнні аддзялення ў пасольства, што i адбылося ў 2008 годзе.
Дыпламатычны персанал адсутнiчаў у пасольстве з жніўня 2012 года па ліпень 2013 года. 2 ліпеня 2013 года пасольства ўзначалiў Марцін Оберг, спачатку на пазiцыi Часовага Паверанага, а потым Пасла Швецыi.
З верасня 2017 года Паслом Швецыi ў Мiнску служыла сп. Крысцiна Юханесан. У жніўні 2022 года яна скончыла дыпламатычную службу ў Мінску. З 5 верасня 2022 года сп. Ева Сундквіст прыступіла да выканання абавязкаў Часовага Паверанага ў справах Швецыі, Кіраўніка місіі ў Мінску.
У цяперашні час у выглядзе выключэння некаторым катэгорыям грамадзян візы ў Швецыю выдае Пасольства Эстоніі ў Мінску https://minsk.mfa.ee/
Звярніце ўвагу на тое, што Пасольства Швецыі ў Мінску не мае консульскага аддзела. Па пытаннях атрымання віда на жыхарства і дазволу на працу / навучанне, а таксама здачы біяметрыі грамадзянам Беларусі трэба звяртацца ў Пасольства Швецыі ў Маскве.
У пасольствах іншых краін-чальцоў Еўрасаюза біяметрыю для працы / навучання здаць нельга. Гэта павінна быць зроблена ў Пасольстве Швецыі, дзе ёсць такая магчымасць.