Швецыя дасягнула часовага пагаднення з Венгрыяй аб дамове па візавых пытаннях. З 4 траўня 2026 года грамадзянам трэціх краін, у тым ліку грамадзянам Беларусі, якія хочуць падаць заяву на атрыманне кароткатэрміновай візы тыпу C, варта звярнуцца ў Пасольства Венгрыі ў Мінску (эл. пошта: visa.msk@mfa.gov.hu)
Заяўкі на атрыманне візы тыпу D:
Пасольства Швецыі ў Маскве працягвае прымаць заяўкі на атрыманне візы тыпу D (для дыпламатаў, заяўнікаў, якія страцілі від на жыхарства і г.д.).
Пасольства Швецыі ў Маскве таксама працягвае праводзіць інтэрв'ю. Інтэрв'ю, збор біяметрычных дадзеных, пашпартны кантроль будуць ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме, але толькі два дні на тыдзень. Сачыце за навінамі пра сітуацыю па спасылцы
Звяртаем вашу ўвагу, што ў Пасольстве Швецыі ў Мінску адсутнiчае міграцыйны аддзел. Па пытаннях атрымання відаў на жыхарства і дазволаў на працу/вучобу, а таксама збору біяметрычных дадзеных грамадзяне трэціх краін, у тым ліку грамадзяне Беларусі, павінны звяртацца ў Пасольства Швецыі ў Маскве.
Біяметрычныя дадзеныя для працы/вучобы ў Швецыі не могуць быць здадзеныя ў пасольствах іншых краін-чальцоў ЕС.
Гэта павінна быць зроблена ў Пасольстве Швецыі, дзе такія паслугі даступныя.
Калі вы з'яўляецеся грамадзянінам Швецыі i вам тэрмінова патрэбна консульская дапамога, звярніцеся на гарачую консульскую лінію Міністэрства замежных спраў Швецыі (UD:s konsulära jour) у Стакгольме:
+ 46 8 405 50 05
E-post: ud-kc@gov.se
*Звяртаем увагу, што грамадзяне Беларусі могуць атрымаць адначасова два біяметрычныя пашпарты. Адзін дакумент можна аддаць для атрымання візы, а другім карыстацца падчас яе афармлення.