Gå till innehåll

Пасольства Швецыі Мінск, Беларусь

Мясцовы час 17:47

Ларс-Гунар Вігемарк заняў пасаду Часовага Паверанага ў справах Швецыі

Ларс-Гунар Вігемарк заняў пасаду Часовага Паверанага ў справах Швецыі і кіраўніка мiсii ў пасольстве ў Мінску.

Ларс-Гунар Вігемарк дагэтуль працаваў у дыпламатычнай службе ЕС, дзе быў кіраўніком дэлегацыі і спецыяльным прадстаўніком ЕС у Босніі і Герцагавіне, а таксама кіраўніком дэлегацыі ў Пакістане. Раней ён працаваў у пасольстве Швецыі ў Маскве, Пастаянным прадстаўніцтве Швецыі пры Еўрапейскім Саюзе ў Бруселі, а таксама ў пасольствах у Вашынгтоне і Бялградзе.