Alternate Text

Пасольства ШвецыіМінск, Беларусь

Мясцовы час 04:09

Абвяшчэнне лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 2023

03 кастр 2023

2 кастрычніка пачаўся тыдзень абвяшчэння лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі за 2023 год. Кожны дзень да 9 кастрычніка будуць абвяшчаць лаўрэатаў у розных галінах.

Усе абвяшчэннi лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 2023 года можна глядзець у наўпроставым эфiры на афіцыйным сайце прэміі - https://www.nobelprize.org/, а таксама на афіцыйным YouTube-канале.

Нобелеўская прэмія ўручаецца асобным людзям і арганізацыям за дасягненні ў галіне фізікі, хіміі, фізіялогіі альбо медыцыны, літаратуры, міру і эканамічных навук з 1901 года. Прэміі былі заснаваныя Альфрэдам Нобелем, шведскім бізнесменам і хімікам. Яму належала больш за 300 патэнтаў, але асабліва ён праславіўся вынаходствам дынаміту.

#NobelPrize