• Беларуская

Швецыя & Беларусь

Наведаць Швецыю

Пасольства Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь з 10 сакавiка 2022 года прыпынiла прыём заявак на выдачу кароткатэрмiновых віз у Швецыю (тыпу С) ад грамадзян Рэспублiкi Беларусь. 

Абмежаваннi ў прадстаўленнi консульскiх i вiзавых паслуг у Пасольстве Эстонii ў Мiнску

Выключэнне можа быць зроблена для грамадзян, якiя з'яўляюцца мужам/жонкай, дзецьмі, унукамі, бацькамі або прабацькамі грамадзян Швецыі і асоб з відам на жыхарства ў Швецыі, калi яны едуць на пахаванне ці наведаць цяжка хворага сваяка або з мэтай навучання. Усе раней выдадзеныя грамадзянам Беларусі візы працягваюць дзейнічаць на ранейшых умовах.

Iншыя грамадзяне Беларусі, якія жадаюць падаць заяўку на візу, могуць звяртацца да амбасады Швецыi ў Маскве