Gå till innehåll

Швецыя & Беларусь

Наведаць Швецыю

Калі вы хочаце наведаць Швецыю і з'яўляецеся грамадзянінам краіны за межамі ЕС, вам можа спатрэбіцца віза. Гэта датычыцца, напрыклад, грамадзян Беларусі.

У Пасольстве Швецыі ў Мінску няма міграцыйнага аддзела, і з траўня 2024 года пагадненне аб візавым прадстаўніцтве з Эстоніяй прыпынена.

Міністэрства замежных спраў Швецыі працуе над доўгатэрміновым рашэннем, якое мусiць пачаць працаваць гэтай восенню. Асобам, якія жадаюць паехаць у Швецыю, рэкамендуецца сачыць за нашай старонкай для атрымання новай інфармацыі. 

Калі ласка, пішыце на ambassaden.minsk@gov.se толькі па тэрміновых пытаннях.

Заяўкі на атрыманне візы тыпу D:

Пасольства Швецыі ў Маскве працягвае прымаць заўкі на атрыманне візы тыпу D (дыпламатычныя візы, заяўнікі, якія страцілі карту віда на жыхарства і інш.).

Пасольства  Швецыі ў Маскве таксама працягвае праводзіць інтэрв'ю. Інтэрв'ю, збор біяметрычных дадзеных, пашпартны кантроль будуць ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме, але толькі два дні на тыдзень. Сачыце за навінамі пра сітуацыю па спасылцы

Звяртаем вашу ўвагу, што ў Пасольстве Швецыі ў Мінску адсутнiчае міграцыйны аддзел. Па пытаннях атрымання відаў на жыхарства і дазволаў на працу/вучобу, а таксама збору біяметрычных дадзеных грамадзяне трэціх краін, у тым ліку грамадзяне Беларусі, павінны звяртацца ў Пасольства Швецыі ў Маскве.

Біяметрычныя дадзеныя для працы/вучобы ў Швецыі не могуць быць здадзеныя ў пасольствах іншых краін-чальцоў ЕС.

Гэта павінна быць зроблена ў Пасольстве Швецыі, дзе такія паслугі даступныя.

Калі вы з'яўляецеся грамадзянінам Швецыі i вам тэрмінова патрэбна консульская дапамога, звярніцеся на гарачую консульскую лінію Міністэрства замежных спраў Швецыі (UD:s konsulära jour) у Стакгольме:

+ 46 8 405 50 05 
E-post: ud-kc@gov.se

*Звяртаем увагу, што грамадзяне Беларусі могуць атрымаць адначасова два біяметрычныя пашпарты. Адзін дакумент можна аддаць для атрымання візы, а другім карыстацца падчас яе афармлення.