Meny

Часовая забарона на ўезд у Швецыю працягнута

Урад Швецыi працягвае часовую забарону на ўезд у краіну для іншаземцаў у рамках барацьбы з распаўсюдам новай каронавіруснай інфекцыі да 15 чэрвеня.

Абмежаванне датычыцца тых, хто ўязджае ў Швецыю з краін па-за межамі ЕС, ЕЭЗ, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.

Абмежаванне не датычыцца грамадзян Швецыі і асоб, якія стала пражываюць у Швецыі*.

Выключэнне таксама можа быць зроблена для*:
- дыпламатаў;
- транзітных пасажыраў;
- асоб, якія вымагаюць міжнароднай абароны;
- асоб, якія будуць выконваць неабходныя функцыі ў Швецыі (напрыклад, медыцынскі персанал і асобы, якія суправаджаюць грузы);
- асоб, якім неабходна ўехаць у Швецыю ў сувязі з неадкладнымі сямейнымі абставінамі;
- супрацоўнікаў памежных службаў;
- супрацоўнікаў міжнародных гуманітарных або ваенных арганізацый.

* Рашэнне па абмежаванні ўезду ў кожным асобным выпадку прымаецца паліцыяй Швецыі, адказнай за памежны кантроль. Калі ў вас ёсць пытанні па перасячэнні мяжы ў вашым канкрэтным выпадку, вам трэба звязацца з паліцыяй па тэлефоне +46771141400.